Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты мне інакш не гавары

Ты мне інакш не гавары.
Усё вастрэй аб доме памяць,
Калі ў скверы на кастры
Зноў восень дворнічыхі паляць.

Гарыць апалае лісцё,
А сэрца неяк ледзянее.
I нават рукі мне не грэе
Празрыстай восені касцёр.

Ды з кожнай восенню ярчэй
Гараць у сэрцы ўспаміны,
Як тыя ягады рабіны,
Што рукі цягне да дзвярэй.

А вокны хаты, што святлом,
Нібы матулі роднай вочы,
Зноў на бальшак глядзяць сіроча
Праз сад маўклівы за сялом,

Дзе шчодрых яблыняў дары
Завуць настойліва дадому,
Каб расказала ўсім знаёмым,
Як восень паляць на кастры.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты мне інакш не гавары - Яўгенія Мальчэўская