Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сірочыя вочы

Рэклама мяне давяла да прастрацыі –
Імклівы прагрэс па галактыцы крочыць…
Крывавым адбіткам на цывілізацыі
Паставілі кропку сірочыя вочы.

Не крыўда ў іх, а пустэча сусветная,
Каменнае адлюстраванне мінулага.
У кропельках-зрэнках дзіцячае, светлае:
Так хочацца МАМЫ! Так хочацца ЧУЛАГА!

Гарэлкай на сэрцы раз’еты падпаліны,
А вочы глядзяць! І паверыць ім хочацца,
Што рукі, да болю знаёмыя, МАМІНЫ
Прытуляць і болей за чарку не возьмуцца!

…Рэклама і зноў давяла да прастрацыі –
Імклівы прагрэс па галактыцы крочыць…
А побач – паказчык зямной дэградацыі,
Крывавы адбітак – СІРОЧЫЯ ВОЧЫ!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сірочыя вочы - Валянціна Драбышэўская