Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Круцяць вітрыны коламі

Круцяць вітрыны коламі. Здымуць, надзенуць панчошку. Гарыць у чатыры колеры Шкляная дзявочая ножка. Слова знаёмае літасці Просіць, галосіць над крамай. Неонавай пугай літары Ганяе пастушка рэклама. За што, ну за што цябе, слова, Гэтак сцябаюць сурова?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Круцяць вітрыны коламі - Казімір Камейша