Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я цябе не забыў

Я такім стаў, як быў –
не такім, як усе…
Не, цябе не забыў –
забываю пакуль, пакрысе…

Незагойных шмат ран,
незагойных стабільна.
Чым жылі мы – падман,
хай гучыць нецывільна…

На дварэ вунь зноў восень –
хіба гэта навіна? –
аб табе штосьці просіць:
быць забытай павінна!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я цябе не забыў - Антон Піліпчык