Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У растанні

Сярод мора, халоднога і бурлівага,
Дзесь знаходзішся там ты,
І вада сваімі пералівамі,
Будзіць раніцай цябе заўжды.

А я тут, і сумная, і добрая,
І заўсёды мару аб табе,
І ўспаміны маё сэрца так расчульваюць,
І так хочацца, туды, к табе.

І ператварыцца мне б у вецер цёплы,
Даляцець – і ў абдымкі ўзяць цябе,
І ты зразумееш ўсё, мой родны,
Што то я кранаюся цябе.

Чакаю я цябе, мой родны,
Так цепліць думкі слова-мой,
Кахаю я цябе смяротна,
Усім сэрцам і ўсёй душой….

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У растанні - Алена Сіманчык