Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зацалую, замучаю зноў і зняважу

С. М.

Зацалую, замучаю зноў і зняважу,
І пакіну на беразе лёсу няшчасным.
І ніхто не паверыць, ніхто не заўважыць,
Што калісьці ты быў апантаным і страсным.

Ты адпомшчаным будзеш за даўнія крыўды,
За расстанне са мной, за хлусню і за мукі.
З медных труб, і агню, і вады чыстай выйду,
Траплю з грубых тваіх у пяшчотныя рукі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зацалую, замучаю зноў і зняважу - Вера Буланда