Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тварцам агню

Агонь з нічога не ўзнікае.
Павінна ўсё-ткі штосьці быць,
Што разам з тым агнём знікае,
Калі аблонь агню гарыць.

Павінен творца быць – мы знаем –
Агню, які для нас нямы.
Гарым, ствараючы, згараем
Ды саграваем іншых мы.

А калі сам згарыць тварэц.
Агонь – тварцу таму вянец.

Я ля агню не раз сумеўся,
Не адагрэўшы нават рук…
Няўжо, няўжо ён узгарэўся
Ад болю нейчага і мук?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тварцам агню - Леанiд Галубовiч
«