Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Каханне наша – дым

Каханне наша – дым.
Агонь даўно патух.
Ты ў сне штоноч з другім –
выходзіць, любіш двух?..

Руку маю з пляча
маўкліва адхінеш.
Няўжо агонь ачах?
Гарыць, ды толькі ў сне.

Каханне наша – дым,
агню самотны цень…
Ты ў сне штоноч з другім, –
са мною – толькі ўдзень.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Каханне наша – дым - Эдуард Акулін