Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы тое, чым можам стаць

Калі мы нараджаемся, нам безклапотна кажуць,
што мы нарадзіліся людзьмі.

Чаму так безклапотна?

Таму, што мы не падобныя да малпаў?
Ці можа таму, што ўмеем марыць…
Марыць аб тым, што мы
разумнейшыя за ўсе стварэнні на зямлі…
нават за тых жа малпаў…

Ці можа таму, што зусім не ў далёкай будучыні
мы атрымаем неад’емную магчымасць
сапраўды стаць чалавекам….

І настае час, калі малое дзіця запытае:
а што такое быць чалавекам?…
Па-рознаму адкажуць дасведчаныя ва ўсім дарослыя….
Адзін скажа:
Быць чалавекам – гэта мець незлічонае мноства горошай,
за якія можна купіць усё і ўсіх…
Іншы скажа:
Быць чалавекам – гэта захаваць цвярозы стан,
калі цябе аб гэтым просіць цяжарная жонка…
А яшчэ іншы скажа:
Быць чалавекам – гэта паводзіць сябе па-чалавечы…
Па-чалавечы ставіцца да іншага чалавека.
Па-чалавечы кахаць іншага чалавека.
Па-чалавечы жыць разам з іншым чалавекам.
І тады ўжо быць шчаслівым
па-чалавечы…

І па-рознаму зразумее дзіця.
І стане тым, да чаго прывядзе яго лёс…
Стане тым, кім здолее стаць…

І ў лепшым выпадку
чалавекам….

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Мы тое, чым можам стаць - Катажына Ляўдацкая