Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Вы кажаце

Вы кажаце: надта пяю я нявесела,

Пацехаў нiякiх не бачу ў людзей…

Пакiньце смяяцца! Вас праўда не ўсцешыла,

Няпраўды ж не знаю ў душы я сваей.

Як пеў я дагэтуль, так пець не сцураюся,

Жальбою маркоцячы песню сваю;

Я ў долю народа свайго узiраюся

I толькi аб гэтым для вас тут пяю.

Няхай свет пазнае ўсе песнi бяздольнiка,

Хай вораг-мучыцель дрыжыць з праўды слоў,

Быць вольным хай родзяцца думкi ў нявольнiка,

Хай быць чалавекам захоча брат мой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вы кажаце - Янка Купала