Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За выданні свае я ў адказе

За выданні свае ў адказе,
Нават дзецям я іх прапаную.
Хай чытаюць усе хто чытае
Мо падзяку аднойчы пачую…

Не скажу, што я голас Сусвету…
Хоць які, але сэнс усе ж маю.
Вельмі цяжка у жыцці быць паэтам-
Як выходзіць – так і спавядаю.

Вам пішу свае позіркі у неба.
Я далека лятау,- далей буду.
Ты не хочаш?- не слухай пра гэта!
Мой аповед для простага люду.

Разумее мяне Брат не кожны,
Нават гэтым магу ганарыцца.
і дасюль няхай дойдзе нямоглы-
Беларусам пішу я крупіцы.

Быу бы час – напісау мо і болей,
Ды хачу ужо у койку лажыцца.
У эфіры зауседы тралюю…
Да сустрэчы у маіх “небыліцах”!!!

Арсень Прэсны. 2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш За выданні свае я ў адказе - Арсень Прэсны