Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Загавары, каб я цябе ўбачыў

Загавары, каб я цябе ўбачыў,
Прашу цябе, малю!
Бо веру: лёс цябе прызначыў,
А ў безнадзейнасці тану.

Скажы адно: “Вітаю”, –
І ўскалыхнецца розум мой.
У змроку неакрэсленым шукаю,
Я позірк твой, схапіў што мой спакой.

Хопіць толькі слова,
Каб вочы я расплюшчыў
І свет убачыў новы –
Прыгожы і гаючы.

У гэтым свеце сонца
Усмешкай промневай іграе.
Вясёлка ў блакіт бясконцы
Праз хмаркі белыя лунае.

У гэтым свеце супакой,
У гэтым свеце цішыня.
Тут толькі ты са мной,
А навокал – цеплыня…

Толькі галасочак твой
Мілагучна шапаціць,
Разам з моваю маёй
Першым жаўруком звініць.

Роднай мовы гукі
Песцяць мой слых.
І твае аксамітныя рукі,
Да якіх я прывык.

Твае вусны пяшчотныя
Ўсё больш вабяць мяне,
Першыя крокі нясмелыя –
Насустрач чароўнай вясне.

У жыцці, як і ў мроях, канешне,
Усё менавіта так магло б быць!
Але не захацела ты ўрэшце
Мне сэрца сваё адчыніць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Загавары, каб я цябе ўбачыў - Раман Жэдзік