Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі гляджу на неба сінь

Калі гляджу на неба сінь –
Прыпамінаю твае вочы.
Калі гляджу на твае вочы –
Прыпамінаю неба сінь.

Угледжу ледзь караляў шнур –
Прыпамінаю твае вусны.
Калі убачу твае вусны –
Прыпомню ўміг караляў шнур.

Зірну на ластаўкі крыло –
Прыпамінаю твае бровы.
Калі зірну на твае бровы –
Прыпомню ластаўкі крыло.

Пачую спевы салаўя –
Прыпамінаю твае словы.
Пачую ледзь я твае словы –
Успомню спевы салаўя.

Другой такой не знойдзеш, не!
Лепш за цябе няма на свеце!
Бо толькі ты адна на свеце
Каханне, шчасце дорыш мне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі гляджу на неба сінь - Сяргей Новік-Пяюн