Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заблішчаць купалы на Купалу

* * *

Заблішчаць купалы на Купалу
ад высокіх паганскіх кастроў,
нібы з даўніх стагоддзяў паўсталых,
каб сагрэць нашу кволую кроў.

І ў глыбінях душы адгукнецца
патаемнае нешта, як звон.
Сэрцу некуды будзе падзецца,
сэрца мусіць скакаць праз агонь.

Вусны вуснаў крануцца нясмела,
сэрцы смеласці вуснам дадуць.
А пасля, распрануўшыся, целы
у купальскую ступяць ваду…

У сучаснай заблытанай драме
нібы краты над намі вісяць.
Толькі наша спрадвечная памяць
прагне Папараць-Кветку шукаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заблішчаць купалы на Купалу - Мікола Кандратаў