Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў месячык

Зноў месячык
сярэбранай падковай
над
вечаровым горадам
павіс…
Каго ж сягоння
стрэну… “выпадкова”?
Хто ж скажа мне:
“Чаго, дружок, раскіс?”
Хто ж скажа мне:
“Гаворыцца ў народзе:
каханне – ёсць,
і шчасце – не міне…”,
і, як у тым,
далёкім,
светлым годзе
наабяцае безліч
зманлівага мне?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зноў месячык - Антон Піліпчык