Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СПРАВЫ ЖЫЦЦЁВЫЯ

Справа была адмыслова:
Сапсавалася карова.
Трэба недзе замяніць.
Без каровы – не пражыць.

Справа вельмі адмыслова –
Не ката набыць, карову,
Бо на вёсцы без каровы,
Як без снегу на Пакровы.

Шмат у прэсе прапаноў,
Як і дзе набыць кароў.
Ды трымай тут востра вуха,
Каб як след была Пяструха.

Гаспадыня ў хваляванні,
Як нявеста на спатканні,
Каб карміліцу узяць
І ў грашах не перадаць.

І нарэшце – прапанова,
Вось карова, дык карова!
Тлушчыня, цана, удой,
Не знайсці нідзе такой.

І ў спешцы гаспадыня
(У марах мацаючы вымя)
Прэ на Лотву, ды з сястрой
Узяць карміліцу з сабой.

Наш народ шмат звычак мае,
Ці прадасць што, ці купляе,
Трэба ўжо ж, ну як тут быць,
Справу кожную абмыць.

Гаспадыня так прыветна
І частуе так адметна,
Ёсць і выпіць што і з’есці,
А хацелі ж ледзь прысесці.

Стэфа песню зацягнула,
Зося ледзве не заснула,
Стэфу штурхае, злуе
І да хаты ўсё заве.

Ну, нарэшце, здэцца ўсталі.
Ужо і вопратку дасталі.
Трэба ўжо да хаты ісці,
Стэфу ж шуфлем не змясці.

“Налівай, Іван, – крычыць.
-Бо язык, як кол тырчыць.
Не нальеш – сама знайду,
Нінку ад цябе звяду!”

Жонка слухае, рагоча.
Ну чаго кабета хоча?
А Іван давай скакаць,
Стэфу каб пацалаваць.

Зося тут, што мае сілы
Стэфу за каршэнь хапіла
І пайшлі цераз канаву…
Ото ж бабам пераправа!

Стэфа ўкленчыла, кіпіць:
“З-за цябе мне бок баліць!”
Кажа Зосі. Тая ж хоча
Падаіць карову к ночы.

То жыццёвыя ўсё справы.
Жыць у вёсцы – не забавы.
Ёссць і клопат, і турбота,
І работа, і забота…
А сапраўднай гаспадыні
Трэба быць слугой, рабыняй
У хляве, у пуні, у хаце.
Хто за гэта ёй заплаціць?

Ды няма ў тым патрэбы.
Ёсць і хлеб, і ёсць да хлеба.
А, між тым, яны душою
Маладзей, чым мы з табою.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш СПРАВЫ ЖЫЦЦЁВЫЯ - Людміла Цітко