Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш УСКАПАЎ СОТКі

Нячэпаны яго рукою
Каторы год. Каторы год
Зароствае буйнай травою
Задзірванелы сад, гарод.

І гаспадыня парашыла,
Што трэба ўчастак ускапаць,
Па ўсім участку пахадзіла
і моўчкі пачала капаць.

І зацікавіла івана,
Аж мучыць пачало яго:
– Чаму ж ўзялася так старанна,
Хіба рабіць няма чаго?

– Гарэлку летась тут схавала…
і трэба ж быць такой бядзе:
Аж тры бутэлькі закапала,
Забылася… дакладна дзе.

Схапіў іван рыдлёўку ў рукі,
Пачаў варочаць дзірваны,
Тры дні капаў, аж гнуўся крукам,
Усё карцела – дзе ж яны?

Перакапаў участак адмыслова,
Увесь з рыдлёўкай абышоў,
Усё агледзеў шматразова –
Нідзе гарэлкі не знайшоў.

І жонка тут пабедавала,
Што нехта бачыў, нехта знаў,
Што тут закопвала, хавала,
Што ўсе бутэлькі нехта ўкраў.

Схітрыла так яго кабета,
Каб бачыць вынік, на разлік:
Шукаючы гарэлку гэтак
Участак ускапаў мужык.

1974

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш УСКАПАЎ СОТКі - Васіль Голуб