Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Назіранні

Жыве дзядок у сэктары прыватным,
ен, як сваяк ужо, бо вечар кожны
я бачу дзеда як паліць выходжу
на свой гаўбец, што на паверсе пятым.

Дзядок павольна ладзіць агароджу,
што да суседа паваліцца мусіць,
ледзь рухаецца ен нібыта вусень,
так цяжка ўжо яму – якія годы!

Жыве дзядок – таўчэ шарон у сенях,
нікуды ен ня можа ўжо спазніцца..
паглядвае, як шпаркая сініца
дзяўбе на ганку шрубалет з насеннем

Ды ў хмары адлятае хутка, рушна,
а дзед трывае, дыхае нялегка,
ен з немаччу змагаецца рыдлеўкай,
са снегам, што усходы зацярушыў.

Анел жа, пазіраючы навокал,
ападкі адганяе на адлегласць,
за шыбаю ссівелай, зледзянелай
ўсміхаецца дзіцем ружавашчокім.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Назіранні - Таццяна Лех