Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прачнуўшыся рана

Прачнуўшыся рана, пайшоў па ваду я
Яшчэ на світанні,
Сустрэў дя крыніцы бярозку малую,
Як некалі раней.

Што сталася з белым бярозавым плаццем
Мне пала на вока –
Шрапнельны асколак кару пашкумаціў,
Параніў глыбока.

Чакала і ты нас, бярозка, аддана,
Як сэрца дзяўчыны.
Я раны агледзеў, спавіў іх старанна
Чысцюткай хусцінай.

Прайшла, адшумела зямлёй навальніца,
Ты раны залечыш, –
Хай лісце зялёнае шэпча з крыніцай
Пра нашу сустрэчу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прачнуўшыся рана - Пятрусь Броўка