Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вена назаўжды

Як дзіўна глядзець на сі вусны
Ды разумець, іж пакуль нельга,
Калі бянтэжаць бясспынна спакусы
Й нешта грае ў грудзёх, як жалейка

Нібы прачнуўшыся ад зьвечнага сону
Ды зноўку ў быльлі маім сэнс наявіўся,
Бо зноў адчуваю жыцьця асалоду
Там, дзе сэрца ё, скарб свой схапіў я

Імчаўся цягнік да апошняй хвіліны,
Я бачыў ай чуў тву тую прысутнасьць
Ды тыя два дні, што нас залучылі,
І тое, як ты пераважваеш юнасьць

Ж’як кроплі цякуць, складаюч’ струменьні,
Так тойжа выток зачаліўся ў Вене
Ды кожнаю кропляй стане імгненьне,
Гдыж мора між намі сыйдзецца ў сумненьні

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вена назаўжды - Зьміцер Бойка