Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Чарнільна-магільны прысвятак

Калі сумленне і сум
Скідваюцца на “Добры кум”,
Калі спазняюцца хвіліны,
Не спадзяваюцца навіны,
Карціны
Я намалюю ў снах,
У іх гільяціны
А мо шэраг плах.
Атрамент асатак-вар’ятак
Заблытае больш ўсё яшчэ,
Чарнільна-магільны прысвятак
Пустэчай у мозг пацячэ…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чарнільна-магільны прысвятак - Алесь Круткін