Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Шалёная ідэя адкажы

А ў мяне, а у мяне
Абвастрэнне па вясне.
Ну такое ў нас бывае,
То бок у вар’ятаў,
Розніцы зусім не мае
Будні дзень ці свята.
Поўня, маладзік, ці ветах –
Тут ужо крыху бліжэй,
Нібы дзік бяжы ад клетак,
Дах разгон бяры хутчэй!
На стабільнасць авантуру
Абывацельскі змяніць!?
Лепш узяўшу арматуру
Нехта мозг мой будзе піць!
(Мабыць з фан-супольнасці Тыдэя)
Дах не ведае павольнасці
(Бо яе аматары зялёныя смаўжы)
Шалёная ідэя
Адкажы мне на пытанне
“Дзе я?” без ілжы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шалёная ідэя адкажы - Алесь Круткін