Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Казалі мне, што час ідзе

Казалі мне, што час ідзе,
А я, бы дрэва нерухомае.
Мо справа ўся у барадзе,
І шчасце наша выпадковае.

Ды не, шукаю свой аплот,
Галінкі кратаю кахаючы.
У апоўнач бачу рыжы кот
Глядзіць на зоркі не міргаючы.

Ўсё будзе лепш, а можа й не,
Надзея гэта вельмі цьмяная,
Ды бачу колер на сцяне,
Паветра нюхаю духмянае.

Навошта дзень і ноч карпець
Бяз конца, сэрца ледзь трывае.
Лепш будзем сэнс шукаць падзей
Пакуль душа яшчэ жывая.

30.01.2015

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Казалі мне, што час ідзе - Віктар Любецеі