Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Знаходка

Усе знаходзяць, я губляю…
Ці гэта лёс, ці то экзамен?
А можа нехта там жартуе,
каб лепш адчуць маю натуру?
Даведацца пра ўсе заганы,
пра думкі, мроі і ваганні.
Ці варты гэтае знаходкі?
Што захінае улетку сонца;
Зімою будзе грэць зацята;
Каб назаўсёды было свята!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Знаходка - Лявон Казлоўскі