Верш Тваіх словаў гарачых
Тваіх словаў гарачых
Пазбіраю я гукі
Каб сцюдзёнаю ноччу
Зімою праслухаць.
Раскладу па кішэнях
Каб заўсёды са мною
Былі словы кахання
Гэтай доўгай зімою.
Каб вугельчыкам шчасця
У мароз сагравацца
Калі скажаш ты раптам
Што нам час развітацца.