Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НА ПАСТАЎШЧЫНЕ

НА ПАСТАЎШЧЫНЕ

З цёплым днём узбіраецца сонца вышэй,
Сагравае зямлю на крывічскіх пагорках,
Узняў песню жаўрук, з ім жыццё весялей
Ля шпакоўні сезонны гамон і гаворка.

Па-над полем – пранізлівых кнігаўкаў рой,
Кураслеп жоўтым вокам глядзіць з касагора,
На балотцы, пад жоўта-пяшчотнай вярбой
Жабы-хлопцы зазыўна-нястомна гавораць.

Яшчэ чуцен здалёку вясенні ручэй –
На спатканне бяжыць да суседкі-рачулкі,
Завёў першыя песні пяюн-салавей,
Сэрца б’ецца у такт трапятліва і гулка.

Напаіла вясна зямлю сілай спаўна,
Сенажаці вільготныя, глеба сырая,
Вось-вось знак на пасеў дасць як робіць здаўна,
А пакуль, сейбіт выйсьці у поле не раіць.

На узлесак чаромхі-нявесты ўзышлі,
Парфум свежа-халодны разносіцца ветрам,
Дзіўным ранкам кружляюць над хатай буслы –
Радасць новай вясны бруіць у паветры.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НА ПАСТАЎШЧЫНЕ - Пётра Мурзёнак