Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наша Ніва

Наша ніва буйна ўскаласіла.
Падрыхтавана глеба добрая была –
Касцьмі, крывёй зямлю мы ўгнаілі,
Пятля і куля нам дапамагла.
Мужык Купала не спужаўся працы,
У беларуса праца ў крыві.
І словы мудрыя кладуцца,
Як быццам зерне ў раллі.
Ізноў пальюць палеткі слезы.
Бязпамяцтва – як сон-трава.
І помнікі амаль забыты,
І к хлебу трэба каўбаса.
Нашчадкі прамянялі Слова
На грошы, ціш, ману.
Няма каму пажаць палеткі,
Загіне Хлеб наш на карню

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Наша Ніва - Алесь Рыбачонак