Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Салдаткі

Тапталі ржышча, секлі буралом,
Жыццём масцілі горасныя кладкі.
Усё радзей за песенным сталом
Збіраюцца трывушчыя салдаткі.

На сукнях адгарэла мурава…
Каторы раз паўторыць цётка Ліда:
“А мой, што пад Берлінам, ў дваццаць два –
Няхай бы хоць вярнуўся інвалідам”.

Ах, прад’явіць каму палын-віну?
Другая скажа так, што шэрхне цела:
“Кляну вайну. I Колечку кляну,
Бо лепш яго – нікогачкі не мела”.

Счапіўшы рук шурпатых вузлякі,
Адна адной зірнуць балюча ў вочы.
“Не выпалі нам, бабы, мужыкі”.
“Не выпалі…” – замужнія прамоўчаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Салдаткі - Яўгенія Янішчыц