Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая віна

Мая віна, што я жанчынай
У гэты дзіўны свет прыйшла,
Што на высокай аблачыне
Жыццё сваё я пражыла.

Чыя віна, што твае вочы
Даўно стаміліся без сну?
Што да мяне такі ахвочы?-
Вазьму і гэтую віну.

Судзіце, людзі. І паліце
За грэх уяўны на кастры.
А я салоўкай у блакіце
Спяваць вам буду да зары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Мая віна - Наталля Галавач