Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вандроўніца-сцежка

Вандроўніца-сцежка на золку пакліча
За вёску ў лес за сабой павядзе,
я кошык вазьму і па сцежцы, па звычнай,
пакрочу ўботах па талай вадзе.

Ужо ставяць збаны, хто да соку ахвочы,
і птушкі спяваючы хваляць вясну,
Убачыўшы кветак блакітныя вочы,
Бы ў вочы Радзімы сваёй зазірну.

Я ўзімку жывілася марай аб цудзе,
Нібы ў люстэрка, гляджу ў ваду,
Нашто табе кошык? спытаюцца людзі,
Букецік пралесак туды пакладу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вандроўніца-сцежка - Лілея Касцян