Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Класікі

А класікі ўслаўлялі хараство,
Радзімы у валошкавых калёрах,
І поўні срэбнае сяйво
У залатых, як пчолы, словах.

А класікі ўслаўляюць хараство
Радзімы у дзядоўніку калёрах,
Балотаў бруднае святло
Траха разбавіўшы сласнотай.

А класікі уславяць хараство
Радзімы у рамонкавых калёрах,
Бусла адвечнага крыло
Над вечнай, як жыццё, Пагоняй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Класікі - Павел Гаспадыніч