Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ганарысты парсюк

Бывае праўда ў вочы коле…
Раз гнаў пастух свіней у поле.
Адзін вялізарны Парсюк,
Які абегаў вёску ўсю,
За раніцу абшнырыў завуголле,
Цяпер такі меў выгляд важны,
Што носа не дастаць і сажнем –
Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў,
А што ў самога на лычы,
Не бачыў гэтага, аднак.
вось адзін тут Падсвінак,
Які заўважыў бруд раней,
І кажа: – Дзядзечка, твой лыч у брудзе!
Нязграбна гэта й між свіней,
А што ж, калі заўважаць людзі?
Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз’юшан:
– Цераз цябе я чырванець прымушан!
Такое мне сказаць асмеляцца ня многія,
Дык гэта ж – дэмагогія! –
Парсюк наш лаецца, не дараваць клянецца:
– І месца мокрага, – крычыць, – не застанецца!
Ты мой свінячы гонар закрануў!-
І так ён Падсвінака грызянуў,
Што той за сажняў пяць адскочыў.
Парсюк не надта быў ахвочы
Глядзецца праўдзе ў вочы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Ганарысты парсюк - Кандрат Крапіва