Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каб мне першабытны талент – уся пячора

Каб мне першабытны талент – уся пячора
дзівілася б на малюнкі, дзе ўсюды – Вы.
Шанцуе, нібы тапельцу: ад самага ўчора
да самага сёння глядзеў на Вас – і жывы!

I можна не чырванець – інтэрнет стрывае
наскальнае шчасце нахабнага вастрыя.
Як файна, што Вы – прыгожая і жывая!
I недзе – проста жывы – расчулены я.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Каб мне першабытны талент – уся пячора - Андрэй Хадановіч
 »