Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Абыякавасьць

Дзе чуйнасьць схібілась, спачыла –
Там абыякавасьць пайшла,
Там ежа сумленьню – суп нішчымный
І прыдарожняя трава,

Забойствы там, гуляе хцівасьць
І алігархаў машкерад,
Само жыцьцё, у плот ушчамілась,
Спалохаўшысь сваіх заган,

Само жыцьцё, яно такое;
Пугай махай – кіруй, вядзі
Гэта стада ўсё, людское –
Як павадыр, як бог адзін!

І – не аб чым тужыць і плакаць!
Так у жыцьці мы і жывём! –
Ці ж, абыякавасьць – не радасьць? –
Людзей раўняюч да жывёл.
-26.09.12.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Абыякавасьць - Міхась Карцялёў