Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З адной я вёў сябе як ідыёт

З адной я вёў сябе як ідыёт,
Другая – мне выносіла мазгі.
У трэцяй быў вялізарны жывот,
А ў чарцвётай быў ён затугі.
Пра хлопца пятай я не ў час пачуў,
А шостая – па здрадзе ўцякла.
Лічыла сёмая – яе азалачу.
Жыць сябра восьмая ў кватэру прывяла.
З дзявятай і дзясятай у адзін час
У музыцы не так сышоўся густ –
Адна любіла пасівелы джаз,
Другая ў клубах не магла сцярпець спакус.
Не ў вас, вядома, справа, а ўва мне,
Але я з носам, а вы з німбам залатым.
Хтосьці сказаў пра ісціну ў віне,
Ды так й да смерці можна быць п’яным.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш З адной я вёў сябе як ідыёт - Дзяніс Шпіронак