Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Я ўбачыў у тваіх вачах слязінку



Я ўбачыў у тваіх вачах слязінку.
Прашу, прыйдзі хоць на хвілінку.
Я вуснамі зніму яе, –
і недавер даруеш мне.
Не трэба марнаваць душу,
пакліч мяне, пакліч, прашу.
У паўсядзённай каламуці
навошта халадзіць пачуцці?





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я ўбачыў у тваіх вачах слязінку - Пятро Чабор