Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзед Мароз-чараўнік

Заплятае космы хмарам,
Гоніць сцюжу над ракой
Дзед Мароз з бялявым тварам
З доўгай-доўгай барадой.

Там, дзе пройдзе – гурбы снегу.
І звініць, іскрыцца лёд.
Ён з свайго цяжкога меху
Срэбрам зацярушыў плот.

Потым памазком халодным
Расфарбуе вокны ў сне.
Белых кветак цуд прыродны
Шыбу кожную кране.

Дзеткі ранічкай прачнуцца:
Вось дык дзед начараваў!
Снег блішчыць і промні льюцца,
Ніхто тых чараў не чакаў.

Сяргей Брандт, 31.01.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Дзед Мароз-чараўнік - Сяргей Брандт