Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Студзень завірушны

Белым снегам, чыстым пухам
Прымяце садок стары.
Мароз з цеткай завiрухай
За ноч абыйдуць двары.

Вокны зробяцца сляпымi:
Траў дзiвосных, кветак шмат.
Вецер плача ў камiне,
Iней кволы студню брат.

Добра ў хаце, вельмi цёпла,
Не бяда, што так мяце.
Хай мароз малюе вокны –
Ён у хату не зайдзе.

Будзе ранiчка празрыстай,
Скрып ад санак, звонкi смех.
А пакуль марай iскрыстай
На двары лажыцца снег.

Сяргей Брандт, 11.01.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Студзень завірушны - Сяргей Брандт
«