Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Трызненне

Студзеньскі дзень, белізна снегападу,
Узорамі ў вокнах распісаўся мароз,
Рэчку скаваў і за палісадам
Шэраг паніклых ахутаў бяроз.

Конь каля дому, запрэжаны ў санкі –
Зараз ад’едзе вазок,
Бацька ў фуфайцы, валёнках на ганку
Стаіць з папіроскай, пускае дымок.

Сеў у вазок, зарыпелі палаоззі:
Трэба на станцыю – сына сустрэць.
Хуценька конік дамчаў па дарозе:
-Вось і цягнік!
-Прывітанне, айцец!

Едзем дадому. – Ужо й каля хаты.
Сцелецца замець. Снег вецер мяце.
Скача ля будкі на Шарык кудлаты –
Радасным брэхам вітае гасцей…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трызненне - Пётр Шакола
 »