Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Панначка

Чаравічкі чырвоныя,
Шкарпэтачкі белые,
Паветра стаіць і
Ледзь рухаецца Сонейка,
Разам з аблокамі.

А вейкі лятуць хуценька, хуценька.
Няма на плечыках хустачкі.
Горача…нават спякотна.
Неба празрыстае нібы-то
Зяленые вочкі Алінкі.

Конік пье воду сцюдзёную.
Две качачкі з куркай дзяйбудзь із карытца.
Коцік рахманы лапкі ліжа, рыхтуецца.
Пах па двары свежаніны

Ў сцебцы, адпіушы з гладышкі
Глыток малака халоднага,
Дзяўчына уздыхнула, і
Амаль празрыстай далоняй
Косы кранула.
Шурпатым сваім язычком,
Злізнула з краю гладышкі
Кропельку малака.

Ля клуні, зазірнуўшы у коніка вочы,
Поўные вейек и агню,
Трапянула за вуха
Хіснулася брычка,
Руды азірнуўся…
Узняўшы капытам дзярно.

Паветра дзьме і лятуть па ім
Вейкі хуценька – хуценька.
Плечыкі тонкіе, захінутые ў
Блакітна-чырвоную хустачку.

Пыліць, коціцца па гасцінцы
Белая брычачка, з чырвоными колами,
З конікам рудым,
Пад блакітнай дугою у лейцах.

Гарачые скроні і
Духмяны пах дзікай мяты и чабарка.
У бок станцыі, ускрайкам, і між
Балота страшэннага,
Дзікага, казачнага, духмянага і…
Неверагодна прыгожага, бязбрэж –
Па грэблі, нават па матылькам
Брычка жвава імчыц да Аранчыц.

І вейкі лятуць хуценька – хуценька.
Джяўчына гоніць Рудога.
– Хутчэй Руданькі…Хутчэй
Бо прыйдзе цягнік, і старэйшы браток ў гасціну,
З Мінску да хаты.
і нельга, як сорамна будзе спазніцца…
і татка будзе злаваць
– Ані, ніколі не спазнюся. Ну – Руды
Хутчэй! Хутчэй! імчы!

Бье лейцамі у бокі,
Што не пакараннем,
А выйдзе за ласку – верагодней.
і ад гэтага Руды імчыць
Все Хутчэй і хутчэй.

Дзяўчына ужэ рызыкуе,
Стоймя імчыць у брычцы,
і вейкі лятуць нібы ластаукі,
Русые косы лятуць і хустачка,
Як і Рудага доўгі хвост.
Горача і хутчэй Сонейка.

Круцяцца, бьюцца аб глебу вялізаразныя колы
і свет дзенны гіне…
…Нібы у начы…
…У узнятай пылі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Панначка - Русін Шышко