Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сонейка над вёскаю

Паднялося сонейка – лепшае із кветак,
Матуля лагодненька будзіць сваіх дзетак:
“Уставайце хуценька! Дзень святы – нядзелька!
Каля самай студзенькі скача верабейка.

Рушнічочак шэранькі, малачко з вядзерца,
На парозе крэшчаны бабкай праз акeнца.”
Промні ўсміхаюцца, гладзяць па галоўкам,
З пчолкамі вітаюцца, ласцяцца к кароўкам.

Водарам вясёлкавым цягне ад крыніцы,
Смак зярна з рамонкамі, цяжкія суніцы.
Сонейка над вёскаю – лепшае із кветак,
Не скрыпяць і кросны ў нядзельку летам.

Блін пшанічны першы, мядовыя плямкі,
Гэты добры вершык, смех малых на ганку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сонейка над вёскаю - Сяргей Брандт