Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Яблычны Спас



Плыве над садам дух мядовы
Дзе тыя фарбы, словы ўзяць?–
Не хопіць колераў і мовы,
Каб водар спелы перадаць.

Прыйду у сад, на ранку, босы
І буду слухаць і глядзець,
Як над ападам уюцца восы
і ўспомню той счаслівы дзень:-

Калі пад яблыняй, на лісці,
Ад спёкі летняе руды
Салодка спаў, як у калысцы,
Не знаўшы гора і бяды.

Каціла сонейка з-за горкі
І недзе ўверсе, між галін,
Гарэлі яблыкі, як зоркі
Пяшчотным колерам малін…

Прыйшоў у сад:-Былое, дзе ты?
Стаяў схіліўшы галаву.
А пераспелыя ранеты
З нябёсаў падалі ў траву.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яблычны Спас - Анатоль Галушка