Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тэрарыст, будні дзень

Ён глядзіць тэлевізар канал навінаў
прэс-сакратар аднае з краінаў
прыводзіць лічбы ахвяраў

Ён сядзіцць у пыльнай кавярні з кальянам
паўтарае паролі і ўрыўкі з карану
тэлефануе кудысьці

Так цудоўна ўвечары вылятаю
па квартале носіцца дзетак зграя
ён бярэ свой кейс і выходзіць

Як звычайна ідзе па старой адрэсе
нібы плястык плавіцца сонца ўверсе
перамовы і разьвітаньні

Адыходзячы ўбачыў ужо зь вітальні:
нібы ранец шкаляр у пакоі дальнім
прымярае пояс шахіда

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тэрарыст, будні дзень - Сяргей Прылуцкі