Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я раскрыюся!

Калі-небудзь я скіну свой полаг
Пасля радасці або бяды,
і з душы я дастану асколак
Не гнілой халоднай слюды…

Я вішнёвай раскрыюся кветкай,
Голай істай вясновых галін,
Я пазбаўлю сябе ўяўнай клеткі
і закрэслю свой стары ўспамін…

Адпушчу пералётных крыўд зграю,
Разаб’ю шкло мінулых гадоў,
Калі раптам мяне не стрымае
Хваля светлых тваіх валасоў.

12.12.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я раскрыюся! - Уладзімір Пілінога