Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Роднаму народу

Я – беларус, скажу вам з гонарам,
Я – сын працавітага народа;
Не раз народ наш ведаў гора,
Але захопнікам не аддаваў свабоду.

Не раз народ стагнаў пад ланцугом,
Ды і цяпер салодка не спявае;
Свабода наша ўляцела жураўлём,
Свабода наша вясны чакае…

Так успомні ты, цярплівы мой народ
Купалы, Коласа і Танка словы,
Прабівай у свет дарогу, патрыёт,
Пад Бела-Чырвона-Белым сцягам і Пагоняй!

Прачніся ж ты, забіты мой народ,
Не час цярпець нам пугі тыранаў.
Нам час шукаць дарогу ўброд,
Бо журавель жа той вясны чакае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Роднаму народу - Аўтар невядомы