Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЁН, ЯК і ТЫ

Ты, пэўна, патрыёт сваёй краіны?
Яе раптоўна, ты, як злодзей, не пакінуў?
Вунь колькі зім ты з кіслай мінай
Замежныя адны і тыя ж бачыш сны.

Тваім, што была – ты для памяці збярог,
і не забыў ні быт, ні смаку роднай мовы.
Гарыць у цемры зорка – сіні вугалек,
A сэрца цягне, як заўжды дадому.

Замітусяцца думкі з ценню па сцяне,
Краіна адзіноцтв і доўгай, нуднай болі.
Малюе палец васілёк на брудным шкле,
Ён як і ты – арнамент у шэрым полі.
Ты, пэўна, патрыёт сваей краіны?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЁН, ЯК і ТЫ - Сяргей Брандт