Верш За акном шалее завіруха
За акном шалее завіруха —
Там няма для танцу перашкод.
І яе верлібравыя рухі
Прымушаюць сесці ў маралёт.
І нясуцца думкі. Невядома
Дзе прытулак знойдуць, ажывуць…
З мітусні вярнуся я дадому,
Каб паветра чыстага глынуць.