Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падаюць сняжынкi (Урывак з паэмы “Дзесяты падмурак”)

Падаюць сняжынкi –
дыяменты – росы,
Падаюць бялюткi
за маiм акном…

Расчасалi вiшнi
шоýкавыя косы
I ýранiлi долу
снегавы вянок.

Дзесьцi у прасторах
празвiнелi бомы.
Дацвiлi пялёсткi
нейчае тугi…

I здаецца зноýку –
еду я дадому
Пераведаць родных,
блiзкiх, дарагix.

Axiнае вечар
тонкiя мярэжы,
На акне альвасы
дагарэлi ý сне.,

А ý душы квяцiстасць,
i такая свежасць,
I з вачэй усмешкi
сыплюцца на снег.

Зноý зiма паслала
снежныя кiлiмы,
Зажурыла беллю
паплавы, лугi,

I прыходзiць радасць
у красе маýклiвай.
Адплываюць хвiлi
смутку i тугi…

А сняжынкi сеюць
кволую iмглiстасць,
Падаюць бялюткi
за маiм акном,

I цвiце на вiшнях
снежная ýрачыстасць,
Сцелецца на скронях
перад раннiм сном.

Хочацца навеяць
казкi – таямнiцы
Гукамi мелодый,
радасцю без слоý.

I застылi сценi
у маёй святлiцы,
Засынаю… Снiцца
роднае сяло.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Падаюць сняжынкi (Урывак з паэмы “Дзесяты падмурак”) - Паўлюк Трус