Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш БАЛАДА ПАЎЛЮКА ТРУСА

(6.05.1904-30.08.1929)

“Падаюць сняжынкі-дыяменты-росы”,
Падаюць бялюткі за тваім вакном.
І бяжыць юнак па першым снезе босы
Да труны з жытнёвым просценькім вянком.
Ён бяжыць і плача, а труна-пустая,
Не труна, а яма вырыта яму
І яна ў Сібіры, як жана, чакае
І чакаць шчэ будзе не адну зіму.
Раптам снег знікае, быццам бы згарае,
І ў табе агнёва закіпае кроў.
За вакном лістота ціха ападае-
Засцілае жнівень сцежку да кладоў,
Па якой у лепшы свет адыдзеш скора,
Не спазнаўшы цалкам шчасця і бяды,
А сябры твае ў Сібіры, як у моры,
Застануцца без магілаў назаўжды.
І бяжыць юнак ізноў па снезе босы
Да сваёй магілы, дзе даўно ў журбе
Падаюць сняжынкі – дыяменты-росы,
Падаюць бялюткі на яго й цябе…

11.02.2005

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА ПАЎЛЮКА ТРУСА - Віктар Шніп