Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У калыханку сыну

Свет мой – голенькі ды босы,
Мой бялюткі бацянок,
Засынаеш, як дарослы, –
Пад галоўку кулачок.

Спі… Зырчэйшая за лотаць
Узышла зара ў акне.
Хто нас можа запалохаць,
Калі ты ўсміхнуўся мне?

I сама я на паўслове
Заціхаю. Ноч… Спакой…
Спі, твой раначак ружовы
I блакітны вечар твой.
Спі, мой сыне, спі, мой болю,
Спі, крыло майго жыцця…
Я й сама цяпер з табою,
Як вясёлае дзіця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У калыханку сыну - Яўгенія Янішчыц